Сярод багоў старажытных славян асаблівае месца займаў Пярун — магутны ўладар грому, маланкі і навальніцы. Яго імя выклікала павагу і страх, бо менавіта з ім людзі звязвалі нябесную сілу, якая магла прынесці доўгачаканы дождж, абараніць зямлю, але разам з тым знішчыць усё на сваім шляху. Для нашых продкаў гром не быў проста прыроднай з’явай. У … Read More “Пярун — бог грому і маланкі. Уладар нябеснай стыхіі ў міфалогіі нашых продкаў” »
Міфалогія
Ці сапраўды старажытныя беларусы ўшаноўвалі Белбога — вярхоўнага бога святла і дабра? І ці той гэта самы Бялун з народных паданняў? Разбіраем вобразы Белбога, Бялуна і Чарнабога — дзе міф, а дзе гістарычны факт.
Калі стамляецца Цёця, багіня лета, на спелыя палі выходзіць Жыцень — стары дбайны бог восені і жніва. Аповед пра гаспадара ўраджаю, абрад Багач, Дзяды і сон зямлі на Пакровы.
Параскева-Пятніца — адзін з самых загадкавых вобразаў беларускай традыцыі: хрысціянская вялікамучаніца, што ўвабрала рысы старажытнай багіні Макошы. Заступніца жанчын, прадзіва, вады і шлюбу, грозная гаспадыня пятніцы. Дзень памяці — 10 лістапада.
Цёця (таксама Цюця, Грамаўніца) — персанаж беларускай (усходнеславянскай) міфалогіі, які ў папулярных рэканструкцыях XIX стагоддзя лічыцца багіняй лета, урадлівасці, дабрабыту і ўраджаю. Асноўныя звесткі Звязаныя прымаўкі і вобразы Сяляне казалі: «Голад — не Цёця, падапрэ — лыка з’еш». Адсюль, паводле меркаванняў, пайшла сучасная прымаўка «Голад не цётка». Цёця супрацьпастаўляецца голаду як вобраз шчодрасці і дастатку. … Read More “Багіня лета – Цёця” »